Уваход у станцыю метро "Усход" закрыты: на месцы працую ратавальнікі
Пажарныя разлікі каля станцыі метро "Усход" / twitter.com/112MINSK
Уваход у станцыю метро "Усход" закрыты. На месцы знаходзяцца некалькі пажарных машын.
Як паведаміла гарадское ўпраўленні МНС у Twitter, выратавальнікі выехалі з-за паведамлення пра задымленне на станцыі, прычынай якога стала кароткае замыканне электраправодкі ў тунэлі. Вялікая колькасць тэхнікі абумоўлена складанасцю аб'екта. Пры гэтым рух метро не спыняўся.
Большое количество техники обусловлено сложностью объекта. Техника высылается автоматом согласно номеру вызова и если ничего серьезного не происходит, то автомобили возвращаются в подразделения. #ликбез pic.twitter.com/uMOiwvS5e7
— МЧС Минска (@112MINSK) May 24, 2020
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.