Увечары 18 ліпеня ў Мазыры зноў адбылося масавае адключэнне электрычнасці

Энергетыкі, ілюстрацыйнае фота

Энергетыкі, ілюстрацыйнае фота / прэс-служба Мінэнерга

Увечары 18 ліпеня мазырчукі з розных раёнаў горада сталі пісаць у гарадскім тэлеграм-канале пра чарговае адключэнне электрычнасці. Гэта ўжо другі выпадак за некалькі дзён.

Афіцыйнага тлумачэння ў тг-канале не з'явілася. Адзін з удзельнікаў паспрабаваў растлумачыць адключэннм тым, што на ЛЭП зноў адбыліся абрывы.

Цікава, што менавіта ў гэты дзень у Мазыр прыязджаў міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі. Ён правяраў, што зроблена ў горадзе па ліквідацыі наступстваў урагана, які абрынуўся на Гомельшчыну 14 ліпеня. Тады стыхія пакінула 100-тысячны Мазыр без электрычнасці і вады. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі