Увядзенне касавых апаратаў для ІП адклалі, але ёсць умова
ІП дазволілі прымаць наяўныя да 1 лютага 2022 года / БЕЛТА
У Міністэрстве падаткаў і збораў расказалі, на якіх умовах дазваляюць ІП папрацаваць яшчэ некалькі месяцаў без касавых аппартаў. Гаворка ідзе пра індывідуальных прадпрымальнікаў, якія гандлююць на рынках, здаюць жыллё або дачы, пра рэпетытараў і тых, хто падае шэраг іншых паслуг.
Першапачаткова гэтыя ІП павінны былі з 10 кастрычніка мець касавыя апараты. Аднак праз вялікі наплыў прадпрымальнікаў у інфармацыйна-выдавецкі цэнтр (ІВЦ), які павінен падрыхтаваць касу сродкамі кантролю падатковых органаў (СКПО), і з аглядкай на COVID-19 прадпрымальнікам дазволілі прымаць наяўныя да 1 лютага 2022 года.
Але ёсць адна ўмова. Прадпрымальнікі павінны да 20 кастрычніка заключыць з ІІЦ дамову.
Калі ж ІП паспелі падрыхтаваць сваю касу СКПО, то яны абавязаныя яе выкарыстоўваць, падкрэслілі ў МПЗ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.