“Уйти в Белоруссию”: ці гарантуе "Вагнер" бяспеку Лукашэнку — эфір з Фрыдманам
Аляксандр Фрыдман / фота з архіва
У пустой і банальнай прамове Пуціна, якую падавалі ледзь не як лёсавызначальную для ўсяго свету, тым не менш прагучалі словы, вельмі непрыемныя для тых беларусаў, якіх турбуе лёс Беларусі. А менавіта — тым злачынцам з бандыцкага фармавання “Вагнер”, якія не хочуць падпісваць кантракт з расійскім Мінабароны ці разыходзіцца па дамах, Пуцін прапанаваў “сысці ў Белоруссію”. І нібыта гэтыя забойцы-чужынцы разам са сваёй зброяй ужо кіруюцца ў бок нашай краіны. Дзе лукашэнкаўскія прапагандысты, надзеўшы Z-майкі, ужо дэманстратыўна паляць беларускі нацыянальны сцяг.
Дэманстрацыяй чаго стала млявая і пустая прамова Пуціна? Якія пагрозы як для беларусаў і Беларусі, так і для самога Лукашэнкі і яго рэжыму нясе прысутнасць узброеных вагнераўцаў у Беларусі? Ці пытаўся насамрэч Пуцін дазволу ў Лукашэнкі для выгнання менавіта ў Беларусь вагнераўцаў з Расіі? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.