Узбекскі дэпутат рэзка адказаў Лукашэнку

Узбекскі дэпутат рэзка адказаў Лукашэнку

Узбекскі дэпутат Расул Кушарбаеў рэзка пракаментаваў выказванні Аляксандра Лукашэнкі.

"Узбекістан — суверэнная краіна. Спадар Лукашэнка і іншыя перад тым, як заклікаць краіны да нечага, павінны не забываць, як мінімум, пра гэты суверэнітэт", — адзначыў ён у сваім ТГ-канале.

Напярэдадні Лукашэнка выступаў на сесіі лідараў краін-удзельніц АДКБ, дзе абмяркоўвалася сітуацыя ў Казахстане. Беларускі кіраўнк заявіў, што "ўрокі з сітуацыі ў Казахстане павінны быць узятыя, перш за ўсё, ва Узбекістане". Гэтае выказванне і выклікала рэзкую рэакцыю ўзбекскага дэпутата.

Па словах Кушарбаева, якія перадае repost.uz, Узбекістан такая ж суверэнная краіна, як Беларусь, і яго народ таксама хоча, каб яго паважалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі