Ужо восенню атрымаць літоўскі шэнген стане нашмат прасцей

Яны будуць працаваць у дадатак да консульстваў у Мінску і Гродне, паведамляе Еўрарадыё Міністэрства замежных спраў Літвы. І дадае, што адкрываць іх будуць сумесна з беларускімі фірмамі, якія перамогуць у конкурсе.

“Візавыя цэнтры адкрыюцца пасля разгляду і ацэнкі заявак у адпаведнасці з крытэрамі ацэнкі, а таксама прыняцця рашэння аб вызначэнні пераможцы конкурснага адбору”, — гаворыцца ў лісце МЗС Літвы.

Літоўцы дадаюць, што ў візавых цэнтраў будуць неабмежаваныя магчымасці з усімі выгодамі па абслугоўванні беларусаў. Яны таксама змогуць аказваць дадатковыя паслугі. У сферы турызму, напрыклад.

Ідэя адкрыцця візавых цэнтраў у дадатак да консульстваў не новая. Яны ўжо паспяхова працуюць у суседніх з Беларуссю краінах. У Расіі, напрыклад, іх ажно 16 — размешчаныя па ўсёй неабсяжнай тэрыторыі РФ. Ёсць і ва Украіне — 13 штук.

Прычым падаваць заявы туды можна не толькі на атрыманне нацыянальнай літоўскай візы, але і на шэнгенскую.

У МЗС Літвы спадзяюцца, што адкрыццё візавых цэнтраў у Беларусі будзе спрыяць знікненню чэргаў ля консульстваў.

“Міністэрства замежных спраў Літоўскай Рэспублікі праводзіць адбор пастаўшчыкоў знешніх паслуг у мэтах удасканалення сістэмы аказання консульскіх паслуг і спрашчэння працэдуры выдачы віз, павелічэння аб'ёму заяў, скарачэння чэргаў і стварэння спрыяльных умоў для асоб, якія жадаюць атрымаць шэнгенскую візу”, — мяркуюць у ведамстве.

Пасольства Літвы ў Мінску штодня выдае каля 1100 віз. У Беларусі — у пасольстве ў Мінску і консульстве ў Гродне — у гэтым годзе за першае паўгоддзе было выдадзена 110513 віз, што амаль на 7% больш, чым за аналагічны перыяд у 2013 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі