Ва Украіне арыштаваны экс-начальнік штаба АТА генерал Назараў

Першага намесніка кіраўніка антытэрарыстычнай аперацыі, намесніка начальніка Генеральнага штаба Віктара Назарава ўзялі пад варту на два месяцы. Таксама Пячэрскі раённы суд прызначыў яму заклад 365 тысяч грыўняў. Генерала падазраюць у службовай халатнасці, якая прывяла да крушэння самалёта Іл-76 над аэрадромам у Луганску, паведамляе censor.net.ua. Тады ў збітым самалёце загінулі 49 украінскіх дэсантнікаў.

Падчас пасяджэння Назараў адмаўляў сваю датычнасьць да крушэння Іл-76. Ён казаў, што інфармацыя Службы бяспекі Украіны аб гатоўнасці баевікоў збіць самалёт паступіла ў штаб АТА занадта позна.

Адвакаты падазраванага кажуць, што іх падабароннаму нельга знаходзіцца пад вартай па стане здароўя, бо ў Назарава дыягнаставалі катаракту аднаго вока.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі