Ва Украіне забаранілі прапаганду і сімволіку камуністаў і нацыстаў
Вярхоўная Рада асудзіла камуністычны і нацыянал-сацыялістычны таталітарныя рэжымы.
9 красавіка Вярхоўная Рада Украіна прыняла Закон "Аб асуджэнні камуністычнага і нацыянал-сацыялістычнага (нацысцкага) таталітарных рэжымаў ва Украіне і забароне прапаганды іх сімволікі". Паводле інфармацыі УНІАН, за гэтае рашэнне прагаласавалі 254 з 307 народных дэпутатаў, зарэгістраваных у сесійнай зале.
Цяпер ва Украіне прапаганда камуністычнага і нацысцкага рэжымаў і іх сімволікі прызнаецца здзекам з памяці мільёнаў ахвяраў гэтых рэжымаў і забараняецца. Прапаганда такіх рэжымаў таксама забароненая.
Калі ў назве юрыдычнай асобы, партыі, іншага аб'яднання або СМІ будзе выкарыстоўвацца камуністычная або нацысцкая сімволіка, то ёй адмовяць у рэгістрацыі або спыняць дзейнасць.
Таксама на тэрыторыі Украіны забараняецца выраб, распаўсюд, публічнае выкарыстанне сімволікі камуністычнага і нацысцкага рэжымаў. У тым ліку забараняецца публічнае выкананне гімнаў СССР, УССР, іншых саюзных савецкіх рэспублік або іх фрагментаў.
Фота — demotivators.kiev.ua