Ва Украіне затрымалі мужчыну, які перадаваў інфармацыю беларускім сілавікам

Супрацоўнік СБУ / @SBUkr
Супрацоўнік СБУ / @SBUkr

Служба бяспекі Украіны затрымала ў Ровенскай вобласці мужчыну, які перадаваў беларускім праваахоўнікам інфармацыю пра размяшчэнне ўкраінскіх блокпастоў, а таксама пра дыслакацыю і перасоўванні жывой сілы і тэхнікі УСУ ў Заходняй Украіне.

"Суседзяў" асабліва цікавілі ўмацаванні на памежных тэрыторыях", — адзначаюць у СБУ.

Мужчына перадаваў сабраныя звесткі падчас незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы з Беларуссю. Затрыманага падазраюць у "распаўсюдзе інфармацыі пра перамяшчэнне, рух або размяшчэнне УСУ або іншых вайсковых фармаванняў" (ч. 2 арт. 114-2 Крымінальнага кодэкса Украіны). Яму пагражае ад пяці да васьмі гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі