Ва Украіне збілі яшчэ два расійскія Су-34

РФ губляе на вайне самалёты ў 20 разоў хутчэй, чым можа іх замяніць

РФ губляе на вайне самалёты ў 20 разоў хутчэй, чым можа іх замяніць / ria.ru

Ва Украіне збілі яшчэ два расійскія Су-34. Гэта адбылося 29 лютага каля 9-й гадзіны на Аўдзееўскім і Марыупальскім напрамках, паведаміў камандуючы Паветраных сілаў Узброеных сіл Украіны Мікола Аляшчук. Ён дадаў, што "ніякіх высноў не робяць расійскія пілоты".

Расійская ваенная авіяцыя апошнім часам нясе значныя страты. Напярэдадні часопіс Forbes пісаў, што за дзесяць дзён былі збітыя 10 расійскіх самалётаў: дзевяць знішчальнікаў-бамбардзіроўшчыкаў Су-34 і Су-35, а таксама самалёт-радыёлакатар А-50. Адзначалася, што РФ губляе на вайне самалёты ў 20 разоў хутчэй, чым можа іх замяніць.

Мяркуецца, што мабільныя групы ўкраінскай супрацьпаветранай абароны атрымалі частку ўстановак Patriot. Яны хутка перасоўваюцца каля лініі фронту і наладжваюць засады на расійскія самалёты, якія сталі рабіць больш баявых вылетаў бліжэй да лініі фронту, каб падтрымліваць наступ сваіх войскаў.

У лютым УСУ было збіта 13 расійскіх самалётаў.

Ва Украіне збілі яшчэ два расійскія Су-34

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі