Ва Украіне злавілі дыверсанта, які планаваў захоп Кахоўскай ГЭС
54-гадовы мужчына, затрыманы супрацоўнікамі СБУ, з'яўляецца жыхаром Херсонскай вобласці.
Ён з'яўляецца кіраўніком узброенай дыверсійнай групы, якая мусіла захопліваць стратэгічныя аб'екты ва Украіне. У прыватнасці, называецца Кахоўская гідраэлектрастанцыя.
УНІАН адзначае, што затрыманы меў садзеянне расійскіх спецслужбаў, чакаў пастаўку зброі з Крыму. Мужчына рэгулярна выконваў заданні вайсковай выведкі Расіі, перадаваў сваім куратарам у Крым інфармацыю пра месцы дыслакацыі і перамяшчэнне часцей Узброеных Сілаў Украіны.
СБУ намагаецца затрымаць усіх удзельнікаў дыверсійнай групы.
Фота — УНІАН