Ва ўкраінскім парламенце рыхтуюцца адмяніць “законы 16 студзеня"
Адпаведны законапраект зарэгістраваў у Вярхоўнай радзе дэпутат ад Партыі Рэгіёнаў Мікалай Рудзькоўскі.
16 студзеня праўладныя фракцыі парламенту прынялі шэраг законаў, якія абмяжоўваюць правы грамадзян Украіны на мітынгі і сходы. Апроч таго, уводзілася крымінальная адказнасць да паклёп і экстрэмісцкую дзейнасць ды іншыя захады. Дакументы прымаліся без абмеркавання, шляхам уздымання рук.
Прыняцце гэтых законаў выклікала хваляванні: 19 студзеня на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве пачалося супрацьстаянне паміж міліцыяй і пратэстоўцамі. Пацярпелі сотні чалавек, ёсць загінулыя, інфармуе УНІАН.