Ва Украіну прыехала кіраўніца Еўракамісіі

Урсула фон дэр Ляен у Кіеве / https://twitter.com/vonderleyen
Урсула фон дэр Ляен у Кіеве / https://twitter.com/vonderleyen

9 траўня ва Украіну прыехала кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен. "Прыемна вярнуцца ў Кіеў. Дзе каштоўнасці, якія мы шануем, адстойваюцца кожны дзень. Так што гэта годнае месца для святкавання Дня Еўропы", напісала яна ў Twitter.

Урсула фон дэр Ляен вітае рашэнне прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага адзначаць 9 траўня ва Украіне Дзень Еўропы — разам з краінамі ЕС. Зяленскі прапанаваў Вярхоўнай Радзе зрабіць яго працоўным днём, а выходным — 8 траўня, калі адзначаецца Дзень памяці і перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне.

У аўторак у Кіеве адбылася сустрэча ўкраінскага прэзідэнта і кіраўніцы Еўракамісіі. Напярэдадні яе прыезду РФ нанесла па Украіне чарговы ракетны ўдар. 23 з 25 ракет былі збітыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі