Ва Украіну з Расіі праз Беларусь вярнуліся 11 вывезеных дзяцей

Ва Украіну вярнуліся 11 вывезеных дзяцей

Ва Украіну вярнуліся 11 вывезеных дзяцей / тг-канал Андрэя Ермака

Ва Украіну 20 лютага вярнуліся 11 дзяцей, якіх вывезлі ў Расію і на акупаваныя рэгіёны краіны, паведамляе кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак у сваім тг-канале.

Як раней распавядала Еўрарадыё, вяртанне дзяцей адбылося пры садзейнічанні Катара. Ва Украіну дзяцей вярталі праз Беларусь.

Гаворка ідзе пра дзяцей ва ўзросце ад 2 да 16 гадоў.

Дарэчы, 17 сакавіка 2023 года Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў міжнародныя ордары на арышт прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і ўпаўнаважанай па правах дзіцяці Марыі Львовай-Бяловай. Іх вінавацяць у незаконнай дэпартацыі дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны на тэрыторыю Расіі.

Прыканцы ліпеня 2023 года Львова-Бялова казала, што з пачатку вайны з Украіны ў Расію былі вывезеныя 700 тысяч дзяцей. 

Ва Украіну з Расіі праз Беларусь вярнуліся 11 вывезеных дзяцей
Ва Украіну вярнуліся 11 вывезеных дзяцей / тг-канал Андрэя Ермака
Ва Украіну з Расіі праз Беларусь вярнуліся 11 вывезеных дзяцей
Ва Украіну вярнуліся 11 вывезеных дзяцей / тг-канал Андрэя Ермака
Ва Украіну з Расіі праз Беларусь вярнуліся 11 вывезеных дзяцей
Ва Украіну вярнуліся 11 вывезеных дзяцей / тг-канал Андрэя Ермака
Ва Украіну з Расіі праз Беларусь вярнуліся 11 вывезеных дзяцей
Ва Украіну вярнуліся 11 вывезеных дзяцей / тг-канал Андрэя Ермака

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі