Ва ўласным бары ў Варшаве загінуў беларус
У Варшаве загінуў беларус
У Варшаве загінуў уладальнік паба 46-гадовы беларус Аляксандр Д., піша se.pl.
Інцыдэнт адбыўся 5 студзеня. Мужчына спускаўся ў падвал і зваліўся на лесвіцы. Яго цела знайшоў кліент і выклікаў хуткую.
У каментары журналістам пракурор акруговай пракуратуры Варшавы Шымон Банна заявіў, што цела загінулага накіравалі на ўскрыццё. Пасля перадачы матэрыялаў з паліцыі пракуратура пачне расследаванне.
Паведамляе, што здарэнне адбылося па адрасе вуліца Вольская, 89. Там, як удакладняе reform.by, размяшчаецца бар Beczka Chmielu. Яго саўладальнікам быў Аляксандр Дагіль.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.