Вакаліст Neuro Dubel Юрый Навумаў у рэанімацыі, на яго напалі з нажом
Як стала вядома Еўрарадыё, вакаліст Neuro Dubel Юрый Навумаў знаходзіцца ў рэанімацыі. У бальніцу ён трапіў 18 чэрвеня з трыма нажавымі раненнямі ў жывот.
Навумаву зрабілі некалькі аперацый, пагроза жыццю мінула.
Юрый Навумаў, вядомы фанатам гурта як Паскуда, адзін з вакалістаў Neuro Dubel. 28 чэрвеня яму споўніцца 47 гадоў. У Neuro Dubel ён прыйшоў у 1991 годзе. Пасля смерці лідара гурта Аляксандра Кулінковіча Юрый стаў адзіным фронтменам гуртоў Neuro Dubel і “Велосипедистов”.
23 чэрвеня Neuro Dubel мае выступіць на фестывалі “Купальскае кола”. Верагодна, канцэрт гурта не адбудзецца.
На мінулым тыдні Еўрарадыё паведамляла, што ў коме знаходзіцца гітарыст “Ляпіса Трубяцкога” Руслан Уладыка. Музыка адкрыў вочы, але яго стан працягвае заставацца цяжкім.