Вакаліста гурта "Ня Варта" звольнілі з Мазырскага НПЗ пасля адбыцця арышту

Вакаліста гурта "Ня Варта" звольнілі з Мазырскага НПЗ пасля адбыцця арышту

Мазырскага музыку Фёдара Чаранкова звольнілі з мясцовага нафтаперапрацоўчага завода. 

Як распавядала Еўрарадыё, вакаліста гурта "Ня Варта" асудзілі на пяць сутак за падпіску на "экстрэмісцкія" каналы. 

Паведамляюць, што за час арышту хлопец захварэў на кавід і пасля вызвалення быў на бальнічным. Паправіўшыся, ён прыехаў на працу, але ягоны пропуск ужо не працаваў. Чаранкову паведамілі, што яго звольняць праз адміністрацыйны арышт. 

На Мазырскім НПЗ рабочы адпрацаваў восем гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі