Валавы ўнутраны прадукт Беларусі сёлета вырас на 0,5%
Валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў студзені-красавіку 2017 года вырас на 0,5% (у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года). ВУП склаў 30,6 млрд рублёў. Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
Як вядома, у студзені-сакавіку сёлета ВУП Беларусі вырас на 0,3%. Беларускі ўрад спадзяецца, што па выніках года гэтая лічба вырасце да 1,7%. Аднак міжнародныя эксперты прагназуюць зніжэнне валавога ўнутранага прадукта ў нашай краіне. Больш аптымістычныя прагнозы гучаць наконт 2018 года.