Васіль Кірыенка выйграў велагонку ў Францыі
Беларус Васіль Кірыенка, які выступае за Team Sky, выйграў велагонку з раздзельным стартам "Chrono des Nations" у Францыі. 51 кіламетр ён пераадолеў за 1 гадзіну 4 хвіліны і 8 секунд. Другое месца ў гонцы заняў Джонатан Кастраўеха з Іспаніі (Movista Team), трэцяе — Марцін Тофт Мадсэн з Даніі (Cannondale-Drapac), інфармуе "Прессбол".
У сярэдзіне кастрычніка Кірыенка заняў другое месца на сусветным першынстве па веласпорце на шашы ў Катары.