Вайсковец з КНДР уцёк у Паўднёвую Карэю, пераплыўшы праз раку

Вайсковец з КНДР уцёк у Паўднёвую Карэю, пераплыўшы праз раку

Паўночнакарэйскі вайсковец здзейсніў уцёкі ў Паўднёвую Карэю — пераплыў праз раку Ханган. Гэта ўжо другія ўцёкі за апошні тыдзень, перадае ВВС.

Мужчына прымацаваў да плячэй кавалкі пенапласту, каб не патануць.

На мінулым тыдні іншы салдат войска КНДР прайшоў мяжу, якая раздзяляе дзве краіны і пільна ахоўваецца.

Раней салдаты здзяйснялі ўцёкі прыкладна раз на год.

Паўночная і Паўднёвая Карэя фармальна знаходзяцца ў стане вайны з 1953 года: паміж краінамі дзейнічае пагадненне аб перамір’і, а не афіцыйная мірная дамова. З таго часу болей чым 30 тысяч жыхароў Паўночнай Карэі ўцяклі на поўдзень, прычым большасць з іх здзейснілі ўцёкі праз Кітай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі