Velcom павялічыў пеню за пратэрміноўку і адразу ж адмяніў павелічэнне

Velcom павялічыў пеню за пратэрміноўку і адразу ж адмяніў павелічэнне

Аператар сотавай сувязі velcom не плануе павялічваць памер пені за пратэрміноўку аплаты паслуг і растэрміноўкі. Пра гэта паведаміла прэс-служба сотавага аператара.

Раней 5 кастрычніка на сайце кампаніі была размешчаная навіна, што з 15 кастрычніка velcom плануе павялічыць пеню за пратэрміноўку з 0,5% да 0,8% ад сумы запазычанасці за кожны дзень пратэрміноўкі.

У той жа дзень пазней кампанія абвергла інфармацыю. Папярэдняя навіна пра павелічэнне пені была патлумачанае тэхнічным збоем і названая памылковай.

Фота: onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі