Венесуэла прапануе Сноўдэну палітычны прытулак

Прэзідэнт Вэнесуэлы Нікалас Мадура паведаміў, што “вырашыў даць гуманітарны прытулак маладому амерыканцу Эдварду Сноўдэну, каб ён мог жыць на радзіме Балівара і Чавеса, далей ад пераследу, які чыніць паўночнаамерыканская імпэрыя”.


А вось прэзідэнт Нікарагуа Даніэль Артэга заявіў, што ягоная краіна прыме Сноўдэна, “калі дазволяць абставіны”.



У пачатку чэрвеня Эдвард Сноўдэн распаўсюдзіў сакрэтныя дадзеныя аб праграмах электроннага сачэння амерыканскіх спецслужбаў. На радзіме яму пагражае вялікі турэмны тэрмін. Цяпер Сноўдэн, верагодна, знаходзіцца ў транзітнай зоне маскоўскага аэрапорту “Шарамецьева”, куды прыбыў больш за тыдзень таму рэйсам з Ганконгу, нагадваюць інфармагенцтвы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі