Верасень 2015 года стаў самым гарачым у гісторыі метэаназіранняў
Верасень у гэтым годзе стаў найгарачэйшым за ўсю гісторыю назіранняў: сярэдняя тэмпература паветра на планеце ў мінулым месяцы склала 15,9 градусаў, паведамляе Нацыянальнае упраўленне акіянічных і атмасферных даследаванняў ЗША.
Папярэдні рэкорд месяца быў усталяваны ў мінулым годзе. Разам з тым, з 9 першых месяцаў гэтага года 7 ўжо сталі рэкорднымі па сярэдняй тэмпературы, у сувязі з чым сіноптыкі мяркуюць, што бягучы год можа стаць самым цёплым за 135 гадоў бесперапынных назіранняў.
Як кажуць навукоўцы, прычынай такой тэндэнцыі з’яўляецца дзейнасць чалавека і ваганні тэмператураў верхняга слоя вады ў экватарыяльнай частцы Ціхага акіяна, вядомае пад традыцыйнай назвай Эль-Ніньё.
Толькі за першыя 10 месяцаў мінулага года сярэдняя тэмпература паветра перавысіла на 0,57 градуса, паведамляе ВВС.
Фота: planeta.moy.su