Віцебскаму рэаніматолагу падчас эпідэміі COVID-19 прыйшла позва ў войска

Віцебскаму рэаніматолагу падчас эпідэміі COVID-19 прыйшла позва ў войска

У Віцебску анестэзіёлага рэанімацыі гарадской клінікі хуткай медыцынскай дапамогі (БХМД) Расціслава Савіцкага хочуць пакласці "на абследаванне" для прызыву ў войска. 

Савіцкаму 25 гадоў. У яго была адтэрміноўка ад прызыву на тэрміновую службу праз вучобу (ён скончыў Віцебскі медуніверсітэт), а потым — у сувязі з нараджэннем дзіцяці. Увосень 2019-га дачцэ споўнілася тры гады, пасля чаго лекару прыйшла позва.

Доктар прайшоў камісію ў ваенкамаце і сабраў даведкі, бо мае хранічнае захворванне — гнойны левы атыт сярэдняга вуха. Каб Савіцкі не прынёс "ліпавыя" даведкі, на асбледаванне яго паклалі не ў той шпіталь, дзе ён працуе, а ў іншы. Пасля пацвярджэння, што запаленне ў яго бывае мінімум двойчы на год, доктару далі адтэрміноўку на 5 месяцаў. 

Новую позву яму прыслалі на 6 красавіка. У ваенкамаце Савіцкаму паведамілі, што дакументы з восеньскай медкамісіі састарэлі і яе трэба прайсці нанова.

"Я растлумачыў, што працую ў рэанімацыі, што падчас эпідэміі ў мяне вельмі шмат працы. І сказаў прама: хадзіць і збіраць даведкі для ваенкамату я не буду — цяпер гэта недазваляльная трата часу для лекара-рэаніматолага. Маёр пацікавіўся: "А з якімі пацыентамі вы працуеце?". Я растлумачыў: "З хворымі на цяжкія пнеўманіі — вірусна-бактэрыяльныя". Супрацоўнікі ваенкамата зразумелі, што мая сітуацыя нестандартная, і паабяцалі разабрацца", — расказвае доктар парталу TUT.by.

За Савіцкага заступіўся галоўны лекар ягонай клінікі, і маладога рэаніматолага пакінулі ў спакоі на месяц. Наступная позва ў яго — на 7 траўня. 

Нагадаем, што Віцебск заёмае другое месца ў Беларусі па колькасці выяўленых выпадкаў COVID-19 пасля Мінска. 

Позва на 7 траўня таксама выклікае пытанні. Па прагнозах міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка, пік захворванняў на каранавірус у Беларусі прыпадзе на канец красавіка — пачатак траўня. 

Сёння лекары-рэаніматолагі ў БХМД, якія працуюць з пнеўманіямі, занятыя па 8 гадзін у тры змены, кажа Савіцкі. Астатнія лекары ў клініцы працуюць па 12 гадзін, а некаторыя — і па 24, бо не стае спецыялі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі