Віцебскі "аграном" захоўваў марыхуану ў бочках і скрынках (фотафакт)

Віцебскі "аграном" захоўваў марыхуану ў бочках і скрынках (фотафакт)

Віцебскі "аграном" захоўваў марыхуану ў трох бочках і некалькіх скрынках. Наркотыкі знайшлі ў 35-гадовага жыхара абласнога цэнтра на лецішчы. Як інфармуе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама, мужчына сцвярджаў, што знайшоў плантацыю канопляў у Шумілінскім раёне. Расліны ён старанна сабраў, высушыў і расклаў па ёмістасцях. Калі ж ён прывёз груз на лецішча, яго чакалі міліцыянеры.

Вага канфіскаванай марыхуаны склала 30 кг. За незаконны абарот наркотыкаў распачатая крымінальная справа.

Віцебскі "аграном" захоўваў марыхуану ў бочках і скрынках (фотафакт)
Фота: uvd.vitebsk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі