Відэа ў стылі ню ад ZM99 і Алекса Жарнасека (глядзець)
Тандэм збіраецца працягнуць эксперыменты.
У гурта ZM99 з’явіўся правакацыйны кліп на песню “На ниточке”. Яго аўтар — вядомы беларускі фатограф і перформар Алекс Жарнасек, і “На ниточке” для яго — рэжысёрскі дэбют.
Здымкі відэа адбываліся ў адным з мінскіх супермаркетаў. Па сюжэце, збіты машынай гопнік у другім жыцці ходзіць з карзінай па краме, аголеныя прадавачкі якой прапануюць яму рознабаковы асартымент.
На думку лідаркі “Зьмяі” Зоі Сахончык, сюжэт кліпа надаў песні пра складанасць уласных пачуццяў і адчуванняў дадатковы сэнс.
Дарэчы, у хуткім часе ZM99 абяцае выдаць новы паўнафарматнік і зняць чарговы кліп з Алексам Жарнасекам і яго студыяй ffmstudio.com.
Увага! У відэа ўтрымліваецца нецэнзурная лексіка і сцэны эратычнага характару.
Фота: ffmstudio.com