Відэлец — гэта зброя
Барысаўскія рэкеціры ўзброіліся
відэльцамі. Падрабязнасці аднаго рабунку ў матэрыяле нашай карэспандэнткі Віолы
Сташкевіч:
«З
відэльцамі ў руках патрабавалі грошай у жыхаркі Барысава двое 30-гадовых
хлопцаў. Так скончылася іх сумеснае застолле. Жанчыну збівалі рукамі і нагамі.
Баючыся за сваё жыццё, яна аддала грошы і напісала распіску. Рабаўнікі хутка
былі затрыманыя міліцыяй. Адзін з іх знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе,
другі змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Іх чакае суд».