Віктар Марціновіч: пасля сюжэта АНТ пра "Возера радасці" апускаюцца рукі

Віктар Марціновіч: пасля сюжэта АНТ пра "Возера радасці" апускаюцца рукі

Пісьменнік Віктар Марціновіч абураны, што ў сюжэце тэлеканала АНТ пра намінацыю беларускага кароткаметражнага мастацкага фільма "Возера радасці" на прэмію Еўрапейскай кінаакадэміі пра яго нават не згадалі. А стужка знятая рэжысёрам Аляксеем Палуянам якраз па рамане Марціновіча.

"Я чарговы раз уражаны тым, як па-майстэрску са сцэн паказу ў кінатэатры "Беларусь"  была прыбраная мая змардаваныя пералётам фізіяномія... БЫЦЬ я магу толькі тут, з вамі, у нідзе, у тэкстах, у кнігах, але — не ў рэспубліканскім эфіры", піша пісьменнік на сваёй старонцы ў Facebook.

Віктар Марціновіч прызнаецца, што пасля такога ў яго проста "апускаюцца рукі". "Мае кнігі піша ніхто", — заўважае ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі