Віктар Януковіч з сям'ёй хоча атрымаць прытулак у Беларусі

Ён дапускае, што Януковіч, які ўжо чацвёрты месяц знаходзіцца ў Расіі, "перастаў давяраць Уладзіміру Пуціну" і таму спрабуе перабрацца ў Беларусь. Нібыта, на мінулым тыдні яго сын Віктар Януковіч-малодшы размаўляў на гэты конт па тэлефоне з Аляксандрам Лукашэнкам. Ён выказаў засцярогу, што бацька можа стаць "разменнай манетай у палітычным дыялогу паміж Кіевам і Масквой", і яго выдадуць кіеўскім уладам.

Паводле Мустафы Наема, Лукашэнка сказаў, што гатовы прадаставіць у Беларусі прытулак Віктару Януковічу і яго сям'і. Таксама кіраўнік дзяржавы адзначыў, што лепш было б, каб экс-прэзідэнт вярнуўся ва Украіну. Нагадаем, менавіта такую заяву Аляксандр Лукашэнка зрабіў нядаўна ў Кіеве пасля інаўгурацыі Пятра Парашэнкі.

Лукашэнка: "Ён мяне не прасіў... А калі ён прыедзе, у яго там вёска ёсць, дзе яго бацькі нарадзіліся. І, напэўна, ніхто не мае права забараніць яму прыехаць у вёску. Але! Я вам раю: забярыце свайго прэзідэнта ва Украіну. Якім б ён не быў. Калі ад мяне будзе залежыць, дапамагу...".

Нагадаем, продкі Віктара Януковіча паходзяць з вёскі Янукі Докшыцкага раёна. Летась Януковіч заявіў у адным з інтэрв'ю, што яны былі не беларусамі, а палякамі.

Фота — hvylya.org

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі