Віктара Ганчарэнку прызначылі галоўным трэнерам ЦСКА

Віктара Ганчарэнку прызначылі галоўным трэнерам ЦСКА

Беларускага футбольнага спецыяліста Віктара Ганчарэнку прызначылі галоўным трэнерам маскоўскага ЦСКА. Кантракт разлічаны на 2 гады з магчымасцю яго працягнення. Пра гэта ў панядзелак паведаміла прэс-служба расійскага футбольнага клуба. Такім чынам афіцыйна пацверджаная інфармацыя, якая з'яўлялася ў СМІ ўжо некалькі тыдняў, пасля таго, як стала вядома пра адстаўку галоўнага трэнера ЦСКА Леаніда Слуцкага.

Віктару Ганчарэнку 39 гадоў. У 2008-2013 гадах ён быў галоўным трэнерам барысаўскага БАТЭ, упершыню вывеў беларускі клуб у групавы раўнд футбольнай Лігі чэмпіёнаў. З 2013 года Ганчарэнка працуе ў Расіі, займаў пасаду галоўнага трэнера "Кубані", "Урала", уваходзіў у трэнерскі штаб ЦСКА. "Уфу" беларускі спецыяліст трэніраваў у 2016-м, каманда на сённяшні дзень займае ў расійскім чэмпіянаце 8-е месца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі