Віктара Ганчарэнку прызналі найлепшым трэнерам верасня ў Расіі

Тэлеканал падвёў вынікі галасавання спецыялістаў, якія выбралі найлепшага настаўніка ў прэм'ер-лізе ў верасні. Як піша "Прессбол", пераможцам стаў наш суайчыннік. Галоўны трэнер "Кубані" набраў 12 балаў і з вялікай перавагай апярэдзіў трэнера "Зеніта" Андрэ Вілаша-Боаша (5 галасоў) і настаўніка "Церака" Рашыда Рахімава (4). 

У верасні "Кубань" правяла чатыры матчы. Яна абыграла казанскі "Рубін" і — у рамках Кубка — калінінградскую "Балтыку". На выездзе клуб згуляў унічыю з "Церакам" і "Дынама". Розніца мячоў — 6-4.

Фота — livekuban.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі