Вікторыя Азаранка на турніры ў Рыме выйшла ў 1/16 фіналу
Вікторыя Азаранка / twitter.com/teledeporte
На тэнісным турніры ў Рыме беларуска Вікторыя Азаранка (17-ы нумар рэйтынгу WTA) выйшла ў 1/16 фіналу.
11 траўня наша суайчынніца выйграла ў амерыканскай тэнісісткі Слоан Стывенс (36) — 6:4, 6:3. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 40 хвілін.
Наступнай саперніцай беларускі будзе ці амерыканка Мэдысан Кіз (23), ці Магдалена Фрэш з Польшчы (94).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.