Вікторыя Азаранка пачала US Open з разгрому
У першым раўндзе адкрытага чэмпіянату ЗША беларуская тэнісістка не сустрэла супраціву з боку немкі Дзіны Пфіцэнмаер — 6:0, 6:0.
Паядынак працягваўся крыху больш за гадзіну.
У 1/32 фінала другая ракетка свету сустрэнецца з Аляксандрай Вазняк з Канады, якая ў рэйтынгу WTA займае толькі 323-е месца.
Адзначым, што фаварыткамі турніра лічацца Вікторыя Азаранка і амерыканская тэнісістка Серэна Уільямс, першы нумар у рэйтынгу.