Вікторыя Азаранка паднялася на 16-е месца ў сусветным рэйтынгу
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка ўзнялася з 22-га на 16-е месца ў рэйтынгу WTA (Жаночай тэніснай асацыяцыі). Гэта адбылося пасля перамогі нашай суайчынніцы 9 студзеня на турніры ў аўстралійскім Брысбене. Як паведамляла Еўрарадыё, у фінале Азаранка ўпэўнена перамагла немку Ангеліку Кербер — 6:3, 6:1.
У першую сотню сусветнага рэйтынгу трапіла яшчэ адна наша спартоўка Вольга Гаварцова. Яна займае 72-е месца. Тыдзень таму Гаварцова займала 71-ю пазіцыю.
18 студзеня ў Мельбурне стартуе першы ў гэтым сезоне турнір серыі "Вялікага шлема" — адкрыты чэмпіянат Аўстраліі. Дарэчы, Азаранка выйгравала Australian Open двойчы запар — у 2012-м і 2013 гадах.
Фота: sportinglife.com