Вікторыя Азаранка паднялася на 50-е месца ў рэйтынгу WTA

Вікторыя Азаранка паднялася на 50-е месца ў рэйтынгу WTA

Вікторыя Азаранка паднялася з 61-га на 50-е месца ў рэйтынгу WTA. Яго абноўлены варыянт з'явіўся ў панядзелак. Амаль усе іншыя вядучыя беларускія тэнісісткі захавалі свае пазіцыі: Арына Сабаленка — 10-я, Аляксандра Сасновіч — 34-я (была 35-й), Вера Лапко — 70-я.

У першай дзясятцы адбылася толькі адна змена: немка Ангеліка Кербер паднялася з пятага на чацвёртае месца, памянялася месцамі з чэшкай Каралінай Плішкавай. Лідарам рэйтынгу WTA з'яўляецца Наомі Осака з Японіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі