Вікторыя Азаранка прайграла на тэнісным турніры ў Рыме

Вікторыя Азаранка прайграла на тэнісным турніры ў Рыме

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (84-ы нумар рэйтынгу WTA) прайграла на турніры ў Рыме з прызавым фондам больш за 3 мільёны долараў, перадае БЕЛТА.

У паядынку першага круга адзіночнага разраду наша суайчынніца сустракалася з японскай тэнісісткай Наомі Осака (21). Першы сэт беларуска прайграла з лікам 06. У другім Азаранка спярша вырвалася наперад — 2:0. Але потым японка зноў завалодала ініцыятывай і выйграла з лікам 6:3.

Наступнай саперніцай Осакі будзе першая ракетка планеты румынка Сімона Халеп.

Яшчэ адна наша суайчынніц Арына Сабаленка (45) выступае ў першым крузе турніра 15 траўняя супраць прадстаўніцы Кітайскага Тайбэя Се Шувэй (50).

На мужчынскім турніры ва ўзбекскім Самаркандзе (прызавы фонд — 75 тысяч долараў) Згуляюць тры беларусы. Уладзімір Ігнацік (215-ы нумар рэйтынгу АТР) у першым раўндзе сустрэнецца з іспанцам Раберта Артэгам-Альмеда (286), Ягор Герасімаў (236) — таксама з іспанцам Марыё Вілелья Марцінесам (321). А Сяргей Бетаў даведаецца свайго апанента пасля заканчэння кваліфікацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі