Вікторыя Азаранка прайграла на старце турніру ў Рыме
У матчы другога круга тэніснага турніру ў Рыме (Італія) беларуска Вікторыя Азаранка прайграла Ірыне-Камеліі Бегу з Румыніі — 3: 6, 2: 6.
Гэта другі пройгрыш беларускай тэнісісткі за ўвесь сезон. Да таго яна прайграла толькі ў студзені ў чвэрцьфінале адкрытага чэмпіянату Аўстраліі немцы Ангеліцы Кербер.
Да сённяшняй паразы Азаранка выйграла запар 17 матчаў. На апошнім турніры ў Мадрыдзе яна была вымушаная зняцца з-за пашкоджання спіны.