Вікторыя Азаранка прайграла ў чвэрцьфінале тэніснага турніру ў Мексіцы

Вікторыя Азаранка

Вікторыя Азаранка / WTA

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (23-і нумар у рэйтынгу WTA) не прабілася ў паўфінал турніру ў мексіканскай Гвадалахары.

У чвэрцьфінале яе саперніцай была Каралін Гарсія (11) з Францыі. Беларуска прайграла ў дзвюх партыях — 3:6, 4:6.

Дарэчы, у 1/16 фіналу Гарсія перамагла яшчэ адну нашу суайчынніцу — Аляксандру Сасновіч (89) — 4:6, 7:6 (7:5), 6:4. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі