Вікторыя Азаранка выйграла свой першы паядынак у 2024 годзе

Вікторыя Азаранка

Вікторыя Азаранка / twitter.com/BrisbaneTennis/

Вікторыя Азаранка выйграла свой першы паядынак у 2024 годзе. У 1/16 фіналу турніру ў Брысбене (Аўстралія) беларуска ў двух сэтах абыграла расіянку Ганну Калінскую — 6:1, 7:6(10:8). Гэта яе 600-я перамога ў кар'еры!

34-гадовая Азаранка — 23-я ракетка свету, 25-гадовая Калінская займае ў рэйтынгу WTA 80-е месца.

Наступная саперніца Вікторыі Азаранкі стане вядомая пазней. Арына Сабаленка (2) у 1/16 фіналу сустрэнецца з італьянкай Лючыяй Бранцэці (52). Аляксандра Сасновіч не прайшла кваліфікацыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі