Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу на тэнісным турніры ў Манрэалі
На тэнісным турніры ў Манрэалі беларуска Вікторыя Азаранка (15-ы нумар у рэйтынгу WTA) стартавала з перамогі.
У паядынку 1/16 фіналу наша суайчынніца ў двух сэтах перамагла румынскую тэнісістку Сарану Кырсцю (40) — 6:2, 6:2. Сустрэча доўжылася 1 гадзіну 15 хвілін.
Яшчэ адна беларуска Арына Сабаленка (3) пачне спаборніцтвы ў Манрэалі з другога раўнда. Яе саперніцай будзе амерыканка Слоан Стывенс (62).
Сабаленка таксама выступіць у парным разрадзе — разам з бельгійкай Элізэ Мертэнс. Свае выступы яны пачнуць з 1/8 фіналу.
Спаборніцтвы ў Манрэалі завершацца 15 жніўня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.