Вікторыя Азаранка выйшла ў трэці круг турніру ў Маямі

Вікторыя Азаранка

Вікторыя Азаранка / twitter.com/WTA/

Вікторыя Азаранка выйшла ў трэці круг (1/16 фіналу) турніру ў Маямі. Беларуская тэнісістка стартавала з другога раўнда. У сваім першым паядынку яна ў трох сэтах абыграла амерыканку Пейтан Стырнс (67-ю ў сусветным рэйтынгу) — 7:5, 3:6, 6:4. Гульня працягвалася 2 гадзіны 47 хвілін.

Наступная саперніца Азаранка — кітаянка Сіньвэнь Жэн, 7-я ракетка свету. Беларуска займае ў рэйтынгу WTA 32-е месца. Вікторыя Азаранка выйгравала турнір у Маямі ў 2009, 2011 і 2016 гадах.

У турніры паўдзельнічае і Арына Сабаленка (2), якая таксама стартуе з другога круга. Яе саперніца — Паула Бадоса (80).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі