Віленская паліцыя дала фота чалавека, які кінуў петарду ў беларускую амбасаду

Віленская паліцыя дала фота чалавека, які кінуў петарду ў беларускую амбасаду

Віленская паліцыя абнародавала фатаграфіі чалавека, якога падазраюць у тым, што ён кінуў неўсталяваны выбуховы прадмет на тэрыторыю беларускай амбасады. Як перадае ru.delfi.lt, менавіта гэты мужчына ўцякаў ад будынка амбасады, калі адбыўся выбух.

Паліцыя праводзіць расследаванне за парушэнне грамадскага парадку.

Як паведамлялася раней, здарэнне адбылося ўвечары 18 траўня. Невядомы чалавек кінуў на двор амбасады прадмет, які там выбухнуў. Першапачаткова паведамлялася, што гэта магла быць петарда. Маёмасць і людзі не пацярпелі.

Падчас расследавання паліцыя атрымала запісы з відэакамер. На іх бачны малады чалавек, якога падазраюць у правапарушэнні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі