Візы ў польскіх консульствах будуць выдаваць па тэрытарыяльным прынцыпе
Прынцып тэрытарыяльнасці у візавых пытаннях аднаўляецца ў польскіх консульствах на тэрыторыі Беларусі з 1 траўня.
Пра гэта паведамляе interfax.by са спасылкай на Генеральнае консульства Рэспублікі Польшча ў Гродне. Такім чынам, напрыклад, консульства ў Гродне з 1 траўня будзе разглядаць заявы аб выдачы візаў толькі жыхароў Гродзенскай вобласці.
Аналагічную інфармацыю абнародавала Генеральнае консульства Польшчы ў Брэсце.
Фота з сацыяльных сетак