"Вконтакте" заблакавалі песню Алега Саўчанкі з "ЛСП"

"Вконтакте" заблакавалі песню Алега Саўчанкі з "ЛСП"

Песня “Нумары” заснавальніка праекта “ЛСП” Алега Саўчанкі з дэбютнага альбома “ёп”, выпушчанага ў 2014 годзе, была заблакаваная ў сацсетцы “Вконтакте” па рашэнні Раскамнагляду. 

У пабліку “ЛСП” паведамляецца: прычынай блакавання стала тое, што ў тэксце кампазіцыі апісаны спосаб здзяйснення самагубства, а гэта забаронена расійскім заканадаўствам. “Ён прызнаны забароненым на падставе рашэння Федэральнай службы па наглядзе ў сферы абароны правоў спажыўцоў і дабрабыту чалавека ад 28 красавіка”, — гаворыцца ў паведамленні. 

Тым не менш песня “Нумары” па-ранейшаму застаецца даступнай для расійскіх карыстальнікаў на большасці стрымінг-платформаў, а ў “ВК” яго можна знайсці пад назвай “Numbers (R.I.P.)”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі