Вольга Гаварцова — у фінале кваліфікацыі Australian Open

Вольга Гаварцова — у фінале кваліфікацыі Australian Open

Вольга Гаварцова — у фінале кваліфікацыі Australian Open. У сваім другім паядынку адбору беларуская тэнісістка перамагла Даніэлу Сегель з Чылі — 6:3, 4:6, 6:3. Гаварцова — 138-я ў сусветным рэйтынгу, яе саперніца займае 206-е месца.

За выхад у асноўную сетку адкрытага чэмпіянату Аўстраліі Вольга Гаварцова пазмагаецца з Марцінай Трэвізан з Італіі, 113-й ракеткай свету. У яе без удзелу ў кваліфікацыі трапілі беларускі Арына Сабаленка (2), Вікторыя Азаранка (25) і Аляксандра Сасновіч (77).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі