Вучэнні “Захад-2017” увайшлі ў актыўную фазу

Вучэнні “Захад-2017” увайшлі ў актыўную фазу

Сумеснае стратэгічнае вучэнне ўзброеных сіл Беларусі і Расіі “Захад-2017” сёння, 17 верасня ўступае ў актыўную фазу. Як перадае БЕЛТА,  на другім этапе вучэнняў будуць адпрацоўвацца пытанні кіравання войскамі (сіламі) падчас вядзення ваенных дзеянняў пры адбіцці агрэсіі супраць саюзнай дзяржавы.

Сярод навыкаў, якія трэба адпрацаваць вайскоўцам: вядзенне абарончага бою, пошук, блакаванне і знішчэнне незаконных узброеных фарміраванняў пры падтрымцы авіяцыі.

На палігоне ў Ружанах сёння будуць адпрацоўваць практычнае нанясенне авіяцыйнага ўдару з ужываннем авіяцыйных сродкаў паражэння. На Асіповіцкім палігоне 18 верасня адбудзецца розыгрыш вядзення бою па ўтрыманні абарончых рубяжоў. На наступны дзень на палігоне Даманава будзе прадэманстраванае нясенне баявога дзяжурства падраздзяленнямі супрацьпаветранай абароны.

Сумеснае стратэгічнае вучэнне ўзброеных сіл Беларусі і Расіі “Захад-2017” пачалося 14 верасня і будзе доўжыцца да 20 верасня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі