ВУП Беларусі за 2019 год вырас у 3,5 разу менш, чым прагназавалі
За 2019 год ВУП Беларусі вырас на 1,2%, паведамляе Белстат.
У цяперашніх коштах аб'ём ВУП склаў 132 мільярды рублёў, або 101,2% да ўзроўню 2018 года ў супастаўных цэнах.
Індэкс-дэфлятар ВУП у 2019 годзе па адносінах да папярэдняга года склаў 106,5%.
Дарэчы, рост ВУП на 2019 год быў запланаваны на ўзроўні 4%. Такім чынам, рэальны рост быў у 3,5 разу меншым за прагназаваны.
Рост ВУП на 2020 год запланаваны ў памеры 2,8%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.