ВУП Беларусі за дзевяць месяцаў вырас на 3,5%

"Практычная магія" і прыгожыя лічбы

"Практычная магія" і прыгожыя лічбы / sb.by

Валавы ўнутраны прадукт Беларусі у студзені-верасні 2023-га вырас на 3,5% (у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года). У бягучых цэнах ён склаў 157,2 млрд рублёў. А індэкс-дэфлятар ВУП у студзені-верасні ў адносінах да аналагічнага перыяду 2022-га — 108,9%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

У пачатку 2023-га ВУП Беларусі зніжаўся. Аднак вясной пачаўся рост, і ён працягваецца. Урад РБ спадзяецца, што па выніках года валавы ўнутраны прадукт дасягне 3,8%. Чыноўнікі любой цаной хочуць атрымаць прыгожыя лічбы да канца года. Таму пры росце беларускай эканомікі казаць пра стабільнасць не даводзіцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі