Вячаслаў Глеб: зборная Беларусі не праб'ецца на Еўра-2020

Вячаслаў Глеб: зборная Беларусі не праб'ецца на Еўра-2020

36-гадовы форвард дзяржынскага "Арсенала" (сёлета ён выйшаў у першую лігу) Вячаслаў Глеб (малодшы брат Аляксандра Глеба) выказаўся наконт перспектыў барацьбы зборнай Беларусі па футболе на Еўра-2020. Як вядома, у зборнай Беларусі ёсць шанц упершыню патрапіць на чэмпіянат Еўропы. Для гэтага ў Лізе нацый ёй трэба выйграць два матчы: 26 сакавіка 2020 года ў Тбілісі ў зборнай Грузіі і, у выпадку поспеху, 31 сакавіка на сваім полі ў пераможцы пары Паўночная Македонія — Косава.

У інтэрв'ю прэс-службе "Пары-матч", якое цытуе "Прессбол", Глеб кажа, што марыць пра пападанне беларускай зборнай на кантынентальнае першынство, але не верыць у гэта. "Нават Грузія глядзіцца значна круцейшай, чым мы, — мяркуе футбаліст. — Я ўжо не гавару пра гіпатэтычнае Косава, дзе рэальна класная каманда".

Вячаслаў Глеб лічыць, што надзея толькі на ўдачу. Калі яна ўсміхнецца беларусам, "тады, магчыма, нейкі шанц будзе".

Глеб правёў за зборную Беларусі 45 матчаў і забіў 12 галоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі