Вядомага кікбаксёра Аляксея Кудзіна этапавалі ў шклоўскую калонію
Аляксей Кудзін / rh.by
Шматразовага чэмпіёна свету па тайскім боксе і кікбоксінгу Аляксея Кудзіна этапавалі ў шклоўскую калонію, паведамляе Sputnik са спасылкай на адваката Марыну Крумкач.
"Ён накіраваны ў Шклоўскую калонію. Пакуль няма іншай інфармацыі, да яго на спатканне збіраецца жонка", — сказала яна.
Да суда і пасля прысуду Кудзін знаходзіўся ў СІЗА ў Жодзіне. У жніўні 2021 года яго асудзілі на два з паловай гады калоніі агульнага рэжыму. Спартоўца прызналі вінаватым у супраціве супрацоўнікам міліцыі падчас разгону акцыі пратэсту ў жніўні 2020 года. Кудзін у судзе казаў, што гэта была самаабарона. Ён прызнаны палітвязнем.
Кудзін спрабаваў унікнуць крымінальнага пераследу — выехаў у Расію. Аднак яго затрымалі пад Масквой, а затым выдалі ў Беларусь.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.